Міхал Валовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1806 году ў Парэччы на Слонімшчыне. Нашчадак старажытнага ліцьвінскага роду, які даў Айчыне не адну выбітную асобу, выхаванец Віленскай alma mater, блізкі сябра славутых філяматаў і філярэтаў, у 1831-м ён разам зь лепшымі людзьмі краю ўзяў у рукі зброю. Паўстаньне было задушана Расейскай імпэрыяй. Шмат каму з былых інсургентаў даў прыстанак Парыж. Там Валовіч зь сябрамі ўступіў у шэрагі таемнага Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супроць эўрапейскіх манархаў.
Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх землях былі канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў.
Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам слонімска-наваградзкай акругі.
Праз два тыдні ён нелегальна дабраўся да роднай Слонімшчыны. Праз колькі дзён у аддзеле налічвалася ўжо 11 шляхціцаў і сялянаў. Не дачакаўшыся сыгналу зь Вільні, Валовіч пачаў самастойныя дзеяньні. У адзін толькі Слонімскі павет улады сьцягнулі супроць дзясятка «бунтаўнікоў» болей за тысячу карнікаў...
Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні Міхал Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. На допытах нікога з паплечнікаў не назваў. Сучасныя дасьледнікі здолелі дакладна вызначыць месца, дзе ён апошні раз бачыў неба. Яно знаходзіцца ў Горадні паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў.
Дзень у гісторыі
1580 — на Ратушным пляцы ў Вільні за здраду дзяржаве на карысьць Масковіі пакараны сьмерцю Рыгор Осьцік, палітычны дзяяч ВКЛ.
1927 — прынята лічыць днём нараджэньня менскага футбольнага «Дынама». У гэты дзень у Смаленску менчукі перамаглі мясцовых аднаклюбнікаў зь лікам 2:1.
Футбольны клюб «Дынама»
2020 — арыштавалі экс-старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты, і яго сына Эдуарда, кіраўніка перадвыбарнага штабу бацькі.
2023 — Titan, падводны апарат кампаніі OceanGate Expeditions, разбурыўся пры спробе агледзець парэшткі «Тытаніка». У выніку загінулі ўсе пяць чалавек, якія знаходзіліся ў апараце.
«Тытан», архіўнае фота
У гэты дзень нарадзіліся
1878 — Фёдар Махноў, самы высокі чалавек на зямлі, нарадзіўся на Віцебшчыне. Меў рост 2,85 мэтра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
10 фактаў пра беларускага волата Фёдара Махнова і помнік, які зьявіўся ў Віцебску. Шмат ФОТА1911 — Аляксандар Шыдлоўскі, кампазытар.
1913 — Фёдар Куляшоў, літаратуразнавец.
1926 — Рыгор Масальскі, кінаапэратар.
1950 — Валянцін Акудовіч, філёзаф, літаратурны крытык.
Валянцін Акудовіч
У памяці
1957 — Вітольд Бялыніцкі-Біруля, мастак.
Вітольд Бялыніцкі-Біруля
2021 — Алег Іоў, археоляг, дасьледнік Палесься і Курапатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Памёр дасьледчык Курапатаў археоляг Алег Іоў2022 — Яраслаў Клімуць, літаратуразнаўца і краязнаўца, дасьледнік творчасьці Якуба Коласа.