Хроніка перасьледу 17 чэрвеня: улады прызналі «экстрэмісцкімі» яшчэ 9 гістарычных фільмаў

Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік «экстрэмісцкіх» матэрыялаў шэраг гістарычных дакумэнтальных стужак.

Гэта зроблена на падставе адпаведнага рашэньня суду Ленінскага раёну Горадні.

Сярод фільмаў:

  • «Кроў i попел Дражна» (фільм тэлеканалу «Белсат» аб трагедыі 14 красавіка 1943 году, калі партызаны зьнішчылі беларускую вёску Дражна ў Старадароскім раёне);
  • «Амаль забыты лес»;
  • «Курапаты»;
  • «Гісторыя Беларусі! С. Булак-Балаховіч!»;
  • «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»;
  • «Расьціслаў Лапіцкі! Герой нацыянальнага супраціву!»;
  • «Войска Польскае на тэрыторыі Беларусі»;
  • «Браты па крыві! НКВД=ГЕСТАПО»;
  • «Праклятыя ды забытыя» ў дзьвюх частках.

Як і ў выпадку зь фільмам «Дарога на Курапаты», зьнятым на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1990 годзе, усе гэтыя стужкі былі разьмешчаныя на YouTube-канале «Сергей».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 13 чэрвеня: прызналі «экстрэмісцкім» фільм «Дарога на Курапаты» кінастудыі «Беларусьфільм»

Апроч таго, у «экстрэмісцкі» сьпіс трапілі Instagram старонкі rightlivelihood, allekosanja, yauheni.bury, bialevich_m, AliaksVendetti, у Facebook — Right Livelihood, «Aляксандр Каваленка», Anna Matsiyeuskaya, Hanna Liubakova, «Югася Каляда», Nastassia Rouda, «Pozirk — Навіны пра Беларусь», «Эй Варшава•Новости», Telegram-стыкеры BelUkr by, GroßDeutchland Reich; YouTube-канал «ІншыЯ», старонка ў TikTok «Мікола».