Паводле Шарыфа, абодва бакі пагадзіліся на «неадкладнае і канчатковае спыненне ваенных апэрацый». Ён дадаў, што афіцыйная цырымонія падпісаньня пагадненьня адбудзецца 19 чэрвеня ў Жэнэве.
Пазьней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў ў сацыяльнай сетцы Х:
«Пагадненне з Ісламскай Рэспублікай Іран заключана. Віншую ўсіх! Я тым самым цалкам дазваляю свабоднае адкрыцьцё Армускай пратокі і адначасова дазваляю неадкладнае зьняцьце блякады ваенна-марскімі сіламі ЗША. Караблі сьвету, запускайце рухавікі. Хай нафта цячэ!»
Іранскае агенцтва Fars паведаміла, што ў хуткім часе будзе апублікавана афіцыйная заява Вярхоўнай рады нацыянальнай бясьпекі адносна пагадненьня аб спыненьні агню з ЗША. Іранскія ўлады таксама заявілі: было вырашана, што марскі рух праз Персыдзкую затоку будзе рэгулявацца Іранам у каардынацыі з Аманам.
Падрабязнасьці пагадненьня застаюцца незразумелымі, раней лідэры з кожнага боку прадставілі розныя яго элемэнты. Чакалася, што гэта будзе 60-дзённы мэмарандум аб узаемаразуменьні, які вызначае аснову для перамоваў па дасягненьні поўнага мірнага ўрэгуляваньня, каб спыніць вайну.