Пра гэта паведамілі Міністэрства абароны і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.
Мэтай апэрацыі, якая доўжылася шэсьць гадзін, стаў танкер Smyrtos, які ходзіць пад сьцягам Камэруну. У заяве Міністэрства абароны Брытаніі гаворыцца, што судна затрымана і будзе знаходзіцца пад назіраньнем каля паўднёвага ўзьбярэжжа краіны на час правядзеньня расьсьледаваньня.
Чаму гэта важна?
Гэта першы выпадак калі Брытанія затрымлівае танкер расейскага «ценявога флёту». Як піша выданьне The Insider са спасылкай на зьвесткі марскога маніторынгавага сэрвісу Starboard Maritime Intelligence, пасьля затрыманьня танкера Smyrtos ў Ля-Маншы, іншыя караблі «ценявога флёту» Расеі пачалі мяняць маршруты.
Расея выкарыстоўвае «ценявы флёт» танкераў з непразрыстай структурай уласнасьці, каб абысьці міжнародныя санкцыі, уведзеныя ў адносінах да яе нафтавага экспарту. «Ценявы флёт» складаецца больш чым з 700 судоў і адказвае за перавозку 75% расейскай нафты ў абыход санкцый.