Трагедыя ў Нароўлі: загінулі тры чалавекі, зь іх двое дзяцей

Кадр зь відэа Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях

Уначы на 14 чэрвеня загарэўся прыватны дом на вуліцы Сацыялістычнай у Нароўлі.

Ратавальнікі знайшлі чатырох чалавек, у тым ліку траіх дзяцей, вынесьлі іх на вуліцу і перадалі мэдыкам, паведамляе Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Ад атрыманых траўм загінулі пэнсіянэрка і двое дзяцей. Трэцяе дзіця ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу.

Таксама гэтай ноччу на пажары ў Мёрскім раёне загінулі двое мужчын. Абставіны і прычыны абедзьвюх трагедый высьвятляюцца.

Ратавальнікі нагадваюць аб правілах бясьпекі:

  • Не курыце ў жылых памяшканьнях, тым больш у ложку, асабліва выпіўшы алькаголь;
  • сачыце за станам электраправодкі і выкарыстоўвайце толькі спраўныя электрычныя прыборы і абагравальнікі;
  • будзьце вельмі асьцярожныя пры выкарыстаньні адкрытага агню;
  • пастаўце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія могуць на раньняй стадыі паведаміць пра небясьпеку.

У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце ў МНС па нумарах 101 ці 112.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Амсьціславе выпаў град памерам з грэцкі арэх. Такое бывае раз на паўстагодзьдзя

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У справе пра атручэньне дзяцей затрымалі аднаго падазраванага