Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе пра атручэньне дзяцей затрымалі аднаго падазраванага

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт заявіў, што прычынай атручэньня дзяцей у Менскай вобласьці маглі стаць парушэньні санітарна-эпідэміялягічных нормаў, дапушчаныя работнікам падчас вытворчага працэсу. 

Гэтага работніка ўжо затрымалі ў якасьці падазраванага паводле крымінальнай справы. Цяпер зь ім працуюць сьледчыя.

Таксама СК правёў «маштабную прафіляктычную працу з прадпрыемствамі гэтай галіны па ўсёй краіне» і больш нідзе такіх парушэньняў ня выявіў.

Што папярэднічала

2 і 3 чэрвеня ў інфэкцыйнае аддзяленьне Барысаўскага шпіталю трапілі 30 дашкольнікаў з атручэньнем — млоснасьцю і ванітамі. Яшчэ 13 пацярпелых пазьней выявілі сьледчыя.

4 чэрвеня за парушэньне санітарных нормаў усчалі крымінальную справу (ч. 1 арт. 336). Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу — тры гады зьняволеньня.

8 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што прычынай атручэньня быў кісламалочны прадукт «Біфідзін», выраблены на бярэзанскім ТАА «Біямалпрам». Прадпрыемства пасьля праверкі спыніла працу, а ягоную прадукцыю прыбралі з продажу.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG