Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Амсьціславе выпаў град памерам з грэцкі арэх. Такое бывае раз на паўстагодзьдзя

Амсьціслаў, архіўнае фота
Амсьціслаў, архіўнае фота

12 чэрвеня каля 15-й гадзіны ў Амсьціславе выпаў град памерам з грэцкі арэх, паведаміў Магілёўскі абласны гідрамэтэацэнтар.

Звычайны памер градзін у Беларусі — да 5-6 мм. У Амсьціславе ж сёньня былі ў 5-6 разоў буйнейшыя.

Паводле Акадэміі навук, асабліва небясьпечны град — калі градзіны большыя за 2 сантымэтры — выпадае ў адным месцы раз на 40-50 гадоў.

А самы буйны град у гісторыі Беларусі абрынуўся 11 ліпеня 1953 году на Браслаў. Градзіны былі ажно з курынае яйка — 8-10 см у дыямэтры, — апавялі магілёўскія сыноптыкі.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG