Папа Рымскі асьвяціў у Барсэлёне вежу Хрыста ў храме Саграда Фамілья, які будуюць з 1882 году. ФОТА

Папа Рымскі Леў XIV асьвячае вежу Ісуса Хрыста ў Саграда Фамілья 10 чэрвеня 2026 году

Папа Рымскі Леў XIV увечары 10 чэрвеня асьвяціў найвышэйшую вежу знакамітай Царквы выкупленьня Сьвятой Сям’і (Саграда Фамілья) у Барсэлёне. Гэты храм узводзяць з 1882 году.

Як паведаміла Беларуская служба vaticannews.va, спачатку ў базыліцы Саграда Фамілья адбылася сьвятая імша, а потым на вонкавай пляцоўцы ў прысутнасьці шматлікіх вернікаў, караля і каралевы Гішпаніі Філіпа VI і каралевы Летыцыі, Пантыфік узначаліў урачыстае адкрыцьцё і дабраслаўленьне цэнтральнай вежы Ісуса Хрыста.

Агульны выгляд базылікі Саграда Фамілья ў Барсэлёне

Асьвяцілі вежу ў дзень 100-й гадавіны сьмерці архітэктара Антоні Гаўдзі, паводле праекту якога храм будуецца больш за сто гадоў.

Адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі

Вышыня храму 172,5 мэтра. Дзякуючы гэтаму Саграда Фамілья стала найвышэйшым хрысьціянскім храмам у сьвеце. Узьвядзеньне сакральнага будынка, цяпер уключанага ў сьпіс усясьветнай спадчыны UNESCO, распачалося яшчэ ў 1882 годзе.

Сьветлавое шоў пасьля адкрыцьця вежы Ісуса Хрыста ў базыліцы Саграда Фамілья

Базыліка справядліва ўважаецца за галоўны твор жыцьця выбітнага архітэктара Антоні Гаўдзі. Верны каталік пакінуў пасьля сябе ня проста мастацкі шэдэўр, але і сьведчаньне глыбокай веры, у Касьцёле працягваецца яго бэатыфікацыйны працэс.

Партрэт каталёнскага архітэктара Антоні Гаўдзі ў сьветлавым шоў

Пасьля гэтай цырымоніі Леў XIV разам з каралеўскай парай і вернікамі з спэцыяльнага подыюму назіраў за захапляльным сьветлавым шоў і сьвяточнымі фаервэркамі.

У канцы сустрэчы, перад тым як разьвітацца з гішпанскім манархам, папа Рымскі ўрачыста адкрыў памятную дошку ў гонар гістарычнай падзеі.

Сьвятая Імша ў базыліцы Саграда Фамілья

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Саграда Фамілія заплаціць € 36 млн за будаўніцтва безь ліцэнзіі