Як вынікае з пастановы, апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі, мыта на вываз звадкаваных вуглевадародных газаў зьнізілі з 131,6 да 130,2 даляра за адну тону (да 1 траўня дзейнічала стаўка 5,2 даляра за адну тону), а на этан, бутан і ізабутан — з 118,4 даляра за тону да 117,1 даляра (да 1 траўня дзейнічала стаўка 4,6 даляра за тону).
Як і мінулым разам, пастанову ўхвалілі пазьней, чым прызначылі дату ўжываньня новых ставак: іх будуць выкарыстоўваць з 1 чэрвеня, а дакумэнт ухвалілі 10 чэрвеня і апублікавалі 11 чэрвеня.
Да красавіка 2026 году ў Беларусі дзейнічалі нулявыя стаўкі вывазнога мыта на нафтапрадукты. Іх скасавалі пастановай ураду ад 13 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі ў 25 разоў павялічылі мыта на вываз нафтапрадуктаў. Што гэта значыцьЧаму гэта важна
Увод мыта і павелічэньне яго памераў — сродкі рэгуляваньня экспарту пры неспрыяльнай сытуацыі на рынку.
Вывазныя мыты ўводзяць або мяняюць у асноўным для рэгуляваньня ўнутранага рынку і папаўненьня бюджэту. Увядзеньне і павелічэньне мыта робіць экспарт для вытворцаў нафтапрадуктаў нявыгадным і прымушае іх пастаўляць больш прадукцыі на ўнутраны рынак, каб зьнізіць дэфіцыт паліва і стрымаць рост цэнаў на бэнзін і дызэльнае паліва.
Паводле экспэртаў, павелічэньне ставак мыта стымулюе перапрацоўку нафты ўнутры краіны, а ня вываз сыравіны і цёмных нафтапрадуктаў (мазуты).
Раней расейскія выданьні пісалі, што новая экспартная палітыка ўладаў Беларусі можа прывесьці да росту цэнаў для замежных пакупнікоў беларускіх нафтапрадуктаў.
Беларусь — адзін з найбуйнейшых прадаўцоў звадкаваных вуглевадародных газаў у рэгіёне СНД. Гэтае паліва выкарыстоўваюць для аўтамабіляў, а таксама як сыравіну ў нафтахімічнай вытворчасьці.
Увод мытаў у Беларусі адбываецца падчас інтэнсіўных удараў украінскіх войскаў па нафтаперапрацоўчых аб’ектах на тэрыторыі Расеі, што прывяло да дэфіцыту паліва ў некалькіх расейскіх рэгіёнах.