Тэракт у Ізраілі: адзін чалавек загінуў, пяцёра параненыя

Ілюстрацыйная выява

Адзін чалавек загінуў, яшчэ пяць атрымалі раненьні ў выніку стральбы ў некалькіх населеных пунктах акругі Шарон у цэнтральнай частцы Ізраіля. Напады адбыліся ў некалькіх месцах — на запраўцы каля ўезду ў Кохаў-Яір, а таксама ў раёнах Цур-Іцхак і Цур-Натан.

Загінуламу каля 35 гадоў. Двое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ трое атрымалі раненьні сярэдняй ступені цяжкасьці.

У Цур-Іцхаку з прычыны боязі пранікненьня тэрарыстаў аб’яўлялася трывога, жыхарам рэкамэндавалі замкнуцца ў дамах. Пасьля стральбы адзін з нападнікаў накіраваўся ў бок паселішча Саліт на Заходнім беразе (Юдэя і Самарыя). Там ён адкрыў агонь на чале мясцовага атрада хуткага рэагаваньня, але ніхто не пацярпеў.

Аднаго з тых, хто страляў, абясшкодзілі вайскоўцы ізраільскай арміі. Гэта грамадзянін Ізраіля Умар Ясін з арабскага горада Тайба, раней вядомы паліцыі па шэрагу крымінальных інцыдэнтаў, у тым ліку перастрэлкі.

Паліцыя паведаміла таксама аб арышце 20-гадовага жыхара Тайбэ па падазрэньні ў датычнасьці да тэракту. Ён зьвярнуўся да мясцовых жыхароў з просьбай дапамагчы схавацца, але тыя паведамілі паліцыі. Пры затрыманьні падазраваны спрабаваў напасьці на сьледчых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларуская мова ўпершыню прагучала на Патрыяршай літургіі ў Вільні. Ціханоўская перадалі ліст Варфаламею