«...Ужо назад хочуць вярнуцца. Мы гэта адчуваем. Я гэта бачу па нашай камісіі. Туды ўжо зьвяртаюцца зьбеглыя, у тым ліку лекары, настаўнікі. А чаго назад вяртаецеся? Вы ж туды па заробак паехалі і іншае... Чужыя», — сказаў Лукашэнка.
«Калі ласка, мы вас прымем— посуд мыць, там яшчэ штосьці. Расходнікі, адходнікі гэтыя, як у лекараў. Вось гэта выносіць на сьметніцу ды іншае. „Мы — лекары, мы працаваць хочам“. Не, лекары ў нас тут свае ёсьць, а вы — пакуль вунь там... Вяртаюцца назад — і я не скажу, што гэта кепскія людзі, у асноўным гэта неблагія былі лекары. Зьезьдзілі, страцілі час, страцілі грошы. Некаторыя семʼі свае страцілі. Што атрымалі?..», — дадаў Лукашэнка.
З гэтай прамовы Лукашэнка зрабіў выснову, што беларусы за мяжой нікому не патрэбныя.
У афіцыйнай стэнаграме на сайце Лукашэнкі гэтая цытата не прыводзіцца.
У Рэспубліканскім банку вакансій на 5 чэрвеня фігуруе 2330 вакансій па запыце «ўрач-спэцыяліст» і 1853 — «мэдыцынская сястра», піша «Позірк».
Пасьля 2020 году з рэпрэсіямі ў Беларусі сутыкнуліся ў тым ліку мэдыкі. Многія зь іх актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах супраць гвалту і катаваньняў. Кіраўніцтва шпіталёў звальняла неляяльных мэдыкаў, хоць сярод іх былі прадстаўнікі ўнікальных для Беларусі спэцыялізацый.
У агучанай 5 чэрвеня інтэрпрэтацыі тых падзей Лукашэнкам мэдыкі нібыта выступалі ня супраць гвалту, а за страхавую мэдыцыну.
8 кастрычніка 2025 году намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук заявіў, што 30 чалавек вярнулася ў Беларусь праз «камісію па вяртаньні» з моманту яе заснаваньня на пачатку 2023 году. У камісію паступіла 323 звароты, 70 зь іх былі «разгледжаныя па сутнасьці». Астатнія патрабавалі ўдакладненьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі заплянавалі масава прыцягваць моладзь да некваліфікаванай працы. Расказваем падрабязнасьціЯшчэ ў 2021 годзе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што моладзь, якая атрымала адукацыю на Захадзе — «гэта ідэйныя калі ня ворагі, то праціўнікі нашай дзяржавы — і нам даводзіцца зь імі змагацца».
«Едзьце, вучыцеся. Але вы, калі ласка, там і заставайцеся», — сказаў тады Лукашэнка.
Ад сёлета ў Беларусі для выезду студэнта за мяжу трэа атрымаць дазвол Міністэрства адукацыі.
28 студзеня 2022 году ў пасланьні беларускаму народу Лукашэнка агучыў умовы вяртаньня людзей у Беларусь:
• «кайцеся і станавіцеся на калені»,
• «заплаціце штрафныя санкцыі за нанесеную шкоду»,
• «хто гэтага заслужыў паводле закону, адсядзіце».