Пуцін дадаў, што Зяленскаму «трэба ісьці на выбары і дзейнічаць у межах асноўнага закону».
«Калі ўтрымліваць уладу па-за межамі Канстытуцыі, гэта называецца ўзурпацыяй улады. Гэта крымінальнае злачынства», — сказаў Пуцін.
Ён заявіў, што тры тыдні таму ў Кіеў на запрашэньне ўкраінскага боку прыяжджаў расейскі бізнэсовец. Ён сустрэўся зь Зяленскім, які перадаў Пуціну прапанову сустрэцца. Паводле расейскага прэзыдэнта, на наступны дзень, 22 траўня, украінскае войска нанесла ўдар па каледжы ў Старабельску. Імя бізнэсоўцы Пуцін не назваў.
Да таго ж, Пуціну не спадабалася, што Зяленскі згадаў ягоны ўзрост. Кіраўнік Расеі лічыць, што галоўнае — гэта «дзеяздольнасьць і працаздольнасьць».
Зяленскі: «Расея зноў выбірае вайну»
Расея зноў выбірае вайну, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі пасьля адказу расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна на ягоны ліст.
«На жаль, расейскі бок зноў выбірае вайну — усе пачулі сёньняшні адказ. Слабы адказ. Ён проста ня хоча заканчваць вайну. Думаю, што многіх у сьвеце гэты адказ расчараваў. Ня хоча ён нічога зьмяняць і ня хоча прызнаць, што ягоная вайна падабаецца толькі яму і тым, хто цягне зь яго грошы, — яны ўсе сёньня былі вельмі ўсьмешлівыя», — сказаў ён у сваім відэазвароце.
Таму, паводле словаў Зяленскага, грошай у Расеі павінна стаць менш, а ціску на яе — больш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я прапаную вам сустрэчу». Зяленскі ў адкрытым лісьце заклікаў Пуціна спыніць вайну4 чэрвеня Зяленскі заклікаў Пуціна спыніць вайну і пачаць перамовы. Ён прапанаваў асабіста сустрэцца на нэўтральнай пляцоўцы з удзелам ЗША і эўрапейскіх краінаў. У лісьце ён усклаў адказнасьць за вайну асабіста на Пуціна.
«Украіна прапануе скончыць вайну ў фармаце паміж намі і вамі. Я прапаную вам сустрэчу. Менавіта лідэры вырашаюць ключавыя пытаньні — так было заўжды», — напісаў Зяленскі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў ідэю магчымай сустрэчы Пуціна і Зяленскага.