Ужо сёньня: 5 гадоў таму Сьцяпан Латыпаў зрабіў спробу самагубства ў судзе

Сьцяпан Латып

Падзеі 1 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 чэрвеня 2021 году палітзьняволены Сьцяпан Латыпаў зрабіў першую спробу самагубства ў судзе. На знак пратэсту супраць пастаяннага ціску адміністрацыі проста на судовым паседжаньні Сьцяпан уваткнуў сабе ў горла асадку. Праз гэты ўчынак Латыпава паставілі на асаблівы ўлік як «схільнага да самагубства», для яго ўмовы зьняволеньня ўскладніліся. Гэта была першая ягоная спроба самагубства.

«Я крычаў, задыхаючыся ў чорным пакеце, а яны сьмяяліся», — казаў Латыпаў пра катаваньні пасьля затрыманьня.

Пры гэтым зьдзекі турэмнай адміністрацыі з палітвязьня не спыніліся й пасьля таго. На знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі Сьцяпан глытаў лязо і рэзаў сабе вены. Гэта была другая спроба самагубства. Пасьля гэтага, восеньню 2022 году Сьцяпану зьмянілі рэжым утрыманьня і перавялі на два гады ў магілёўскую турму № 4.

У ліпені 2025 году палітзьняволенага перавялі з магілёўскай турмы № 4 ў ПК № 22 «Воўчыя норы», дзе адразу зьмясьцілі ў ШЫЗА, а затым у ПКТ. Там Сьцяпан парэзаў сабе вены і там жа іх зашывалі. Вядома, што ў турме палітвязень прасіў адзіночнага ўтрыманьня.

Сьцяпана Латыпава затрымалі ў верасьні 2020 году ў двары «Плошчы Перамен» у Менску, у ягоным мікрараёне, вядомым сваімі пратэставымі настроямі. Сьцяпан выйшаў у двор абараніць мурал пратэсту, які жыхары дому аднавілі пасьля зьнішчэньня камунальнікамі, і неўзабаве яго затрымалі амапаўцы.

У 2021 годзе Сьцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 году калёніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў (8700 рублёў). Яго прызналі вінаватым паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), артыкулу 363 («супраціўленьне супрацоўніку органаў унутраных справаў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак») і часткі 4 артыкулу 209 («махлярства ў асабліва буйным памеры»).

Як дырэктара кампаніі «Беларба» яму інкрымінавалі тое, што ён нібыта ўводзіў у зман кліентаў пры аказаньні паслугаў хімічнай абароны расьлін. Ні ў водным з пунктаў абвінавачаньня Латыпаў віны не прызнаў. Праваабаронцы прызналі перасьлед Латыпава і раптоўныя абвінавачваньні супраць яго на прафэсійнай глебе перасьледам з палітычных меркаваньняў.

Па стане на 1 чэрвеня 2026 году рэжым Лукашэнкі працягвае трымаць Сьцяпана Латыпава ў цяжкіх умовах у турме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сьцяпан Латыпаў шосты раз сустракае дзень народзінаў у турме, яму споўнілася 46 гадоў

Дзень у гісторыі

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Быў заснаваны ў лістападзе 1949 году ў Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе.

1836 — на месцы гістарычнага Берасьця закладзены першы камень у будоўлю Берасьцейскай крэпасьці. Горад перанесьлі на тры кілямэтры.

Берасьцейская крэпасьць

1916 — у Вільні стварылі Беларускі клюб.

1990 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш (старэйшы) і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісалі дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнай зброі.

Джордж Буш (малодшы) і Міхаіл Гарбачоў

У гэты дзень нарадзіліся

1804Міхал Глінка, расейскі кампазытар, паходзіў са смаленскай шляхты.

Міхаіл Глінка

1911Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

1926 Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, сэкс-сымбаль.

Мэрылін Манро

1928Леакадзія Шышэя, удзельніца паваеннага супраціву, сяброўка падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», нявольніца ГУЛАГу.

Леакадзія Шышэя

1945 Аляксей Кузьміч, беларускі мастак.

Алесь Адамовіч і Аляксей Кузьміч, фота Яўгена Коктыша

1946 Генрых Далідовіч, пісьменьнік.

1954Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

1954 Сяргей Журавель, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1963 Ігар Жалязоўскі, наймацнейшы канькабежац сьвету, за свае перамогі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. На Алімпіядзе ў Ліліхамэры стаяў на п’едэстале пад бел-чырвона-белым сьцягам. Не перажыў цяжкую форму каранавірусу і памёр на 59-м годзе жыцьця.

Ігар Жалязоўскі

У памяці

1434 Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.

1970Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.

2009 Аляксандар Патупа, бізнэсовец, журналіст, грамадзкі дзяяч.

Аляксандар Патупа

2021 Фёдар Крыванос, праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсіяў бальшавікоў супраць духавенства.