Першая ракетка сьвету, беларуская спартоўка Арына Сабаленка выйшла ў чацьвёрты круг турніру Ралан Гарос, перамогшы ў трэцім раундзе прадстаўніцу Аўстраліі Дар’ю Касаткіну.
Матч завяршыўся зь лікам 6:0, 7:5 на карысьць беларускай тэнісісткі. Такім чынам, беларуска працягвае барацьбу за свой першы тытул на турніры ў Парыжы. У 1/8 фіналу яе суперніцай стане японка Наомі Асака, якая раней перамагла амэрыканку Іву Ёвіч.
Для Сабаленкі гэта ўжо дзясяты ўдзел у «Ралан Гарос». Летась яна дайшла да фіналу турніру, дзе саступіла амэрыканцы Коры Гаўф. Турнір у Парыжы працягнецца да 7 чэрвеня.