Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арына Сабаленка саступіла ў фінале Australian Open прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай

Арына Сабалена і Алена Рыбакіна. 31 студзеня 2026.
Арына Сабалена і Алена Рыбакіна. 31 студзеня 2026.

Першая ракетка сьвету прайграла фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Australian Open.

Першы сэт Сабаленка прайграла 4:6, другі сэт выйграла 6:4, у трэцім сэце прайграла 4:6.

Алена Рыбакіна.
Алена Рыбакіна.
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка

Арына Сабаленка — беларуская прафэсійная тэнісістка, адна з вядучых спартовак сучаснага жаночага тэніса. Нарадзілася 5 траўня 1998 года ў Менску. Вядомая сваім магутным, агрэсіўным стылем гульні, моцнай падачай і ўдарамі з абедзьвюх рук. Сабаленка зьяўляецца пераможцай турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе — Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024), а таксама дасягала першай пазыцыі ў сусьветным рэйтынгу WTA.

Алена Рыбакіна — прафэсійная тэнісістка, якая выступае за Казахстан, чэмпіёнка турніру Вялікага шлема. Нарадзілася 17 чэрвеня 1999 года ў Маскве, з 2018 года прадстаўляе Казахстан. Найбуйнейшы посьпех у кар’еры — перамога на Wimbledon-2022, якая стала гістарычнай для казахстанскага тэніса. Рыбакіна стабільна ўваходзіць у лік лідэрак сусьветнага рэйтынгу WTA.

  • Арына Сабаленка пасьлядоўна пазьбягала ацэнак вайны Расеі супраць Украіны і заяўляла, што спорт па-за палітыкай.
  • У 2020 годзе Сабаленка апынулася сярод беларускіх спартоўцаў, якія падпісалі калектыўны ліст у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, вынікі выбраў тады не прызнала міжнародная супольнасьць.
  • 21 студзеня 2026 году Сабаленка зноў заявіла, што «ня хоча гаварыць пра палітыку», камэнтуючы заклік украінскай тэнісісткі Аляксандры Алійнікавай забараніць удзел беларускіх і расейскіх гульцоў у міжнародных тэнісных турнірах. 25-гадовая Алійнікава, бацька якой ваюе на перадавой ва Ўкраіне, назвала прысутнасьць спартоўцаў з гэтых дзьвюх краінаў «вельмі няправільнай», пакуль працягваецца вайна.


XS
SM
MD
LG