Макрон патэлефанаваў Лукашэнку, Ціханоўская — у Кіеве, Армэнія аддаляецца ад Расеі. Аналіз Карбалевіча.
Нечаканы званок Макрона Лукашэнку, гістарычны візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеў і новыя праблемы для расейскіх інтэграцыйных праектаў. Чаму Ўкраіна зьмяніла стаўленьне да беларускай апазыцыі, і што азначае дэманстратыўная адсутнасьць Армэніі на саміце ЭАЭС? Аглядальнік Свабоды Валер Карбелевіч падсумоўвае вынікі тыдня.