Авіярэйсы ў Мюнхэне спынілі на гадзіну праз бесьпілётнік

Ілюстрацыйнае фота

Паветраны рух у аэрапорце Мюнхэна, на захадзе Нямеччыны, у суботу раніцай было прыпынена прыкладна на гадзіну пасьля паведамленьняў двух пілётаў аб тым, што яны заўважылі меркаваны бесьпілётнік.

Узьлёты і пасадкі спыніліся неўзабаве пасьля 9 гадзін раніцы па мясцовым часе. Каля 10.15 трывогу адмянілі, паведаміў прадстаўнік аэрапорта.

Прадстаўнік паліцыі расказаў, што да праверкі паведамленьня пілётаў аб падазроным аб’екце падключылі паліцэйскі верталёт. Пасьля таго, як праверка нічога не выявіла, забарона на палёты была зьнята, і паветраны рух аднавіўся, паведамілі ў адміністрацыі аэрапорта.

У час прыпыненыя руху больш як 20 рэйсаў, якія павінны былі прызямліцца ў Мюнхэне, перанакіравалі ў іншыя аэрапорты.

У кастрычніку мінулага года выяўленьне дронаў у Мюнхэне прывяло да некалькіх кароткачасовых прыпынкаў працы аэрапорта сталіцы Баварыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Румынія ў адказ на ўдар расейскага дрону закрые расейскае консульства