Ужо сёньня: 27-я гадавіна трагедыі на Нямізе

Кветкі ў памяць пра ахвяр трагедыі ў пераходзе станцыі «Няміга»

Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

30 траўня 1999 году, 27 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску каля Палаца спорту ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшыя за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 міліцыянты.

На вечар каля Палаца спорту плянавалі бясплатны канцэрт у рамках фэстывалю «Настрой — лета». Але напярэдадні імпрэзу перанесьлі, спаслаўшыся на прагноз надвор’я. У Менску, як і 27 гадоў таму, чакаецца навальніца.

Помнік у памяць загінулых у цісканіне на Нямізе ў 1999-м

Дзень у гісторыі

1649 — вялікі князь і кароль Ян Казімер ажаніўся зь Людвікай Марыя Ганзага.

1981 — заснаваньне Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС) у Польшчы. Нягледзячы на намаганьні заснавальніцкага камітэту, камуністычныя ўлады адмовілі ў рэгістрацыі, а ўвядзеньне ваеннага становішча 13 сьнежня канчаткова забараніла дзейнасьць арганізацыі.

1982 — Гішпанія стала 16-м сябрам NATO (першым пасьля ўступленьня ў Альянс у 1955 годзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны).

У гэты дзень нарадзіліся

1221Аляксандар Неўскі, князь, сьвяты РПЦ.

1814 — Міхаіл Бакунін, расейскі філёзаф, рэвалюцыянэр, адзін з пачынальнікаў анархізму.

1826Зыгмунт Серакоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг.

Зыгмунт Серакоўскі

1896 Канстанцін Саньнікаў, тэатральны актор і рэжысэр, народны артыст Беларусі.

1910Анатоль Трус, тэатральны і кінаактор, народны артыст Беларусі.

1927Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзеяч і публіцыст. З 1944 году жыў у эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША.

Вітаўт Кіпель

1946 — у Віцебску нарадзіўся Вальдэмар Калінін, цыганскі паэт, перакладнік Бібліі на цыганскую мову.

У памяці

1416 Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзяяч, паплечнік Яна Гуса, спалены на вогнішчы.

1431Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая, спаленая на вогнішчы.

Жанна д'Арк падчас штурму Арлеану

1778Вальтэр, францускі філёзаф.

Франсуа Мары Вальтэр

1960Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

Барыс Пастарнак

1976 — Аляксей Грыцук, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнавец, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.

2009Аба Шагаловіч, шахіст, заслужаны трэнэр Беларусі.

2010Людміла Русава, мастачка і пэрформэрка. У сваёй творчасьці яна зьдзіўляла многіх жанравай і тэматычнай шырынёю свайго канцэптуальнага творчага абсягу: жывапіс, графіка, тэкстыль, інсталяцыі, відэапраекты, фотакаляжы… І — вершы (пад псэўданімам Вераніка Архангельская), а таксама тэарэтычнае асэнсаваньне мастацкіх пошукаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Свабода, лёгкасьць і пісталет: памяці мастачкі Людмілы Русавай

2014Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзяяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.

Генадзь Бураўкін

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бураўкін на Свабодзе