Уладальнікам прэміі стаў аўтар дзясятка кніг, ляўрэат прэміі Гедройця Макс Шчур зь яго кнігай «Чайны збор».
У кароткім сьпісе прэтэндэнтаў разам з кнігай Шчура былі два раманы, адзін зборнік апавяданьняў, адна кніга п’ес, адна рэпартэрская і адна эсэістычная кніга, а таксама тры кнігі паэзіі:
Зьміцер Вішнёў. «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер», раман (Skaryna Press, Лёндан).
Аляксандар Карнаўх. «Халодныя землі», раман (Gutenberg Publisher, Кракаў).
Сяргей Кавалёў. «Камэдыя Юдзіфі», п’есы («Камунікат», Беласток).
Ганна Кандрацюк. «Проста зь любові. Рэпартэрскія партрэты памяці» (Цэнтар беларускай культуры ў Беластоку).
Ванда Марцінш душ Рэйш. «Таямніцы высокага двара», двумоўная беларуска-літоўская кніга вершаў (Slinktys, Вільня).
Уладзімер Сьцяпан. «Ваўка», кніга апавяданьняў («Мяне няма», Варшава).
Сяргей Сыс. «Пералёт-трава», нясумная кніга беларускага выгнанца (Логвінаў, Вільня).
Юля Цімафеева. «Рэжу гісторыю сабой. Ich zerschneide die Geschichte», двумоўны беларуска-нямецкі зборнік, каляжы і вершы (Edition Frölich, Берлін).
Макс Шчур жыве ў Чэхіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Антылітаратурная «Разьюшанасьць і любоў». Макс Шчур выдаў новую кнігу, якую напісаў за 13 дзён«Гліняны Вялес» — найстарэйшая незалежная штогадовая беларуская літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Прэмія прысуджаецца за найлепшую мастацкую кнігу году па-беларуску. Ляўрэат атрымлівае сымбалічную ўзнагароду — гліняны стод Вялеса, апекуна мастацтва.
У розныя гады ляўрэатамі прэміі былі Алесь Разанаў, Уладзімер Някляеў, Уладзімер Арлоў, Андрэй Федарэнка, Віктар Казько, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў, Міхал Андрасюк, Наста Кудасава і іншыя. Стаць ляўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.