У красавіку зьнізіўся намінальны сярэдні заробак. У якіх сфэрах гэтая тэндэнцыя набліжаецца да небясьпечнай

Беларускія рублі. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі намінальны налічаны сярэдні заробак у красавіку 2026 году склаў 2 952,9 рубля — на 22,9 меней (-0,8%), чым у сакавіку, калі гэтая лічба складала 2 975,8 рубля.

Як паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на Белстат, у студзені заробак складаў 2 757,1 рубля, у лютым — 2 743, сакавіку — 2.975,8, а ў сьнежні 2025 году — 2 693,9 рубля.

Паводле ўзроўню традыцыйна лідзіруе Менск — 3 889,4 рубля (у сакавіку — 4 022,2; −3,3%). У Менскай вобласьці намінальны сярэдні заробак склаў 2 990 рубля (3 031,7; −1,4%), у Горадзенскай — 2 650,4 (2 642,4; +0,3%), у Берасьцейскай — 2 610,2 (2.587,1; +0,9%), у Гомельскай — 2 600,2 (2 578,5; +0,8%), у Віцебскай — 2 519,2 (2.471,2; +1,9%), у Магілёўскай — 2 472,5 (2.453,2; +0,8%).

Найбольш налічвалі працаўнікам сэктару інфармацыі і сувязі — 6 238,5 рубля (6.957,4; +10,3%), сфэры фінансаў і страхаваньня — 4 751,7 (5.015,5; −5,3%); будаўніцтва — 3 722,8 (3.646,1; +2,1%).

У якіх сфэрах гэты паказьнік скараціўся

Найбольш намінальны налічаны сярэдні заробак скараціўся ў сфэры дзейнасьці ў галіне адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 2 280,7 (2 375,8; −4%), іншых відаў паслуг — 2 323,3 (2 401,4; −3,3%), у прамысловасьці — 3 042 (3 095,3; −1,7%); сфэры паслуг па часовым пражываньні і харчаваньні — 2 080,3 (2 109,8; −1,4%), гуртавым і раздробным гандлі — 2 710 (2 737,6; −1%).

Чаму гэта важна

Зьніжэньне намінальнага заробку зьяўляецца наўпроставым сыгналам пагаршэньня фінансавых умоў. У макраэканоміцы гэта сьведчыць аб праблемах у бізнэсе (крызіс або зьніжэньне прыбытку) або адміністрацыйных зьменах. Для працаўнікоў гэта азначае падзеньне ўзроўню жыцьця і ў выніку — пакупніцкай здольнасьці.

Парогам, які можа прывесьці ды крызісу, зьяўляецца падзеньне намінальнага налічанага заробку на 5–10 %.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У эканоміцы Беларусі падае прадукцыйнасьць працы, расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі насьпявае крызіс неплацяжоў, Белстат зафіксаваў імклівы рост запазычанасьці