Размова адбылася 22 траўня падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC у Празе.
Сьвятлана Ціханоўская называе свой будучы візыт у Кіеў гістарычным і кажа, што хоча абмеркаваць з украінскім кіраўніцтвам праблемы беларусаў, якія жывуць і ваююць там.
Яна падкрэсьліла, што перамога Ўкраіны можа адкрыць для Беларусі «акно магчымасьцяў», а таксама выступіла супраць паслабленьня эўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
00:00 Ціханоўская едзе ў Кіеў: што гэта дасьць беларусам
03:38 Пра просьбу ЗША да Ўкраіны, Польшчы і Літвы зьняць санкцыі на транзыт беларускага калію
08:02 Выбары ў Каардынацыйную раду і сувязь зь беларусамі
10:28 Ці скончылася «эпоха надзеі» для Беларусі
13:47 Калесьнікава і Бабарыка: спрэчка пра санкцыі
16:10 Што Ціханоўская расказвае дзецям пра Беларусь
17:40 Як вызваленьне Ціханоўскага зьмяніла Сьвятлану
20:05 Чаму Ціханоўская зьехала зь Вільні ў Варшаву
22:21 Ці можа апазыцыя яшчэ ўплываць на Беларусь