«Мне вельмі спадабаўся Лукашэнка. Ён моцна мне нагадвае нашага прэзыдэнта Трампа. Я лічу яго прамым чалавекам, сумленным у сваім меркаваньнях, які не баіцца быць шчырым. Ён мне вельмі спадабаўся. Я веру, што ён зможа стаць сябрам прэзыдэнта Трампа». — сказаў Грэм.
На пытаньне, ці дасьць Грэм параду Трампу пасьля вяртаньня ў ЗША, прапаведнік адказаў:
«Спадзяюся, што ён зможа прыехаць у Беларусь. Яму б спадабалася гэта краіна. Я хацеў бы, каб ён яе пабачыў. Гэта цудоўная краіна (...) Я сказаў прэзыдэнту Лукашэнку, што яму варта запрасіць прэзыдэнта Трампа прыехаць і зугляць у гольф».
Кажучы пра заслугі Лукашэнкі, амэрыканскі прапаведнік зьвярнуў увагу на аднаўленьне Менска пасьля ІІ сусьветнай вайны:
«Лукашэнка зрабіў неверагодную працу па кіраваньні гэтай краінай. Ведаеце, людзі заўсёды скардзяцца, людзі заўсёды бурчаць. У нас у Злучаных Штатах шмат людзей, якія скардзяцца на прэзыдэнта Трампа ці на сваіх палітычных лідэраў. Так што кожны палітычны лідэр праходзіць праз гэта, але трэба глядзець на вынікі. Ваш горад быў поўнасьцю разбураны немцамі падчас ІІ сусьветнай вайны. Разбураны. І вы проста паглядзіце, які рост паказаў Менск за час кіраваньня прэзыдэнта Лукашэнкі. Ведаеце, тут дасягнуты проста дзівосны прагрэс».
Грэм таксама нагадаў пра гуманітарную дзейнасьць яго фонду ў Беларусі. Па ягоных словах, за 30 год беларускія дзеці атрымалі каля 5 мільёна падарункаў ад фонду «Гаманец самарытаніна». Сёлета іх падрыхтавалі 70 тысяч. Такія падарункі раздаюць на Каляды. Кіраўнік Эвангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма Фрэнклін Грэм удзельнічае ў «Фэстываль надзеі» у Менску, вялікай малітоўнай сустрэчы на Чыжоўка-Арэне. Яна праходзіць 16-17 траўня.