Праграма «Ласка» прапануе штодзённыя аўдыя- і тэкставыя разважаньні над урыўкам з Эвангельля, які чытаецца ў каталіцкім касьцёле ў адпаведны дзень. Гэтыя разважаньні, падрыхтаваныя беларускімі сьвятарамі і рэдактарамі, павінны дапамагчы вернікам глыбей прасякнуцца сэнсам Эвангельля.
Штодзённая мэдытацыя трывае 7 хвілін. Кожныя два тыдні над кантэнтам працуе іншы сьвятар, што забясьпечвае сьвежы погляд і разнастайнасць падыходаў, гаворыцца на сайце catholic.by.
«Ласка» распрацаваная для плятформаў iOS і Android
«У пэрспэктыве дадатак „Ласка“ будзе пашыраць кантэнт. Напрыклад, ёсьць плян зьмясьціць Сьвяты Ружанец з аўдыясуправаджэньнем, а таксама іншыя простыя і глыбокія малітвы, даступныя ў тэлефоне для любога выпадку ў аўдыяфармаце». — паведамляе каталіцкі сайт catholic.by
У праграме забясьпечаны бясплатны доступ і падтрымка: усім асноўным кантэнтам «Ласкі» можна карыстацца абсалютна бясплатна.