Як паведаміла выданьне «Позірк», у агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,4%, трансфэрты (пэнсіі, сацыяльная дапамога, стыпэндыі й іншае) — 22,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, што прыносіць даход, — 7%, даходы ад уласнасьці й іншыя даходы — 4,7%.
У сакавіку намінальныя заробкі павялічыліся ў гадавым вымярэньні на 14,4%, што пры гадавой інфляцыі 5,4% забясьпечыла павелічэньне рэальных заробкаў на 8,5%.
Чаму гэта важна
Павелічэньне рэальных грашовых даходаў насельніцтва ёсьць сродкам стымуляваньня ўнутранага попыту і сьведчыць пра абмежаваную прапанову працоўнай сілы.
Урад выкарыстоўвае гэты мэханізм для забесьпячэньня росту ВУП.
14 траўня Белстат абнародаваў статыстыку, якая сьведчыць аб імклівым росьце запазычанасьці беларускіх прадпрыемстваў — як дэбіторскай, так і крэдыторскай.