Як вынікае з пастановы, апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі, мыта на вываз звадкаваных вуглевадародных газаў павялічылі з 5,2 даляра за адну тону да 131,6 даляра, а на этан, бутан і ізабутан — з 4,6 даляра за тону да 118,4 даляраў.
Да красавіка 2026 году ў Беларусі дзейнічалі нулявыя стаўкі вывазнога мыта на нафтапрадукты. Іх скасавалі пастановай ураду ад 13 красавіка.
Пастанову ўхвалілі 7 траўня, а прымяняць новыя стаўкі будуць з 1 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Урад Беларусі ўвёў мыта на вываз нафтапрадуктаў, што можа абмежаваць іх экспартЧаму гэта важна
Увод мыта і павелічэньне яго памераў — сродкі рэгуляваньня экспарту пры неспрыяльнай сытуацыі на рынку.
Вывазныя мыта ўводзяць або зьмяняюць у асноўным для рэгуляваньня ўнутранага рынку і папаўненьня бюджэту. Увядзеньне і павелічэньне мыта робіць экспарт для вытворцаў нафтапрадуктаў нявыгадным і прымушае іх пастаўляць больш прадукцыі на ўнутраны рынак, каб зьнізіць дэфіцыт паліва і стрымаць рост коштаў на бэнзін і дызэльнае паліва.
Паводле экспэртаў, павелічэньне ставак мыта стымулюе перапрацоўку нафты ўнутры краіны, а не вываз сыравіны і цёмных нафтапрадуктаў (мазуту).
Раней расейскія выданьні пісалі, што новая палітыка ўладаў Беларусі датычна экспарту можа прывесьці да росту цэн для замежных пакупнікоў беларускіх нафтапрадуктаў.
Беларусь — адзін з найбуйнейшых прадаўцоў звадкаваных вуглевадародных газаў у рэгіёне СНД. Гэтае паліва выкарыстоўваюць для аўтамабіляў, а таксама як сыравіну ў нафтахімічнай вытворчасьці.