Заўтра чакаюць замаразкі ў трох абласьцях Беларусі. Абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі

Паведамленьне ў Тэлеграм-канале МНС Беларусі

У Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласьцях на 11 траўня аб’яўлены аранжавы ўзровень небясьпекі праз неспрыяльнае надворʼе — чакаюць да −2 градусаў, паведаміла Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях.

Што пагражае і што варта рабіць?

У сувязі з замаразкамі МНС прагназуе пашкоджаньні і гібель сельскагаспадарчых расьлін. Людзям раяць накрыць расьліны плёнкай або спанбондам і не пакідаць на палях бульбу і караняплоды, не схаваўшы іх. Арганізацыям раяць, сярод іншага, рыхтавацца да аварыйных работаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пажар у Чарнобыльскай зоне: узровень цэзію ў паветры вырас, але спэцыялісты супакойваюць

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Тэмпэратура ў Беларусі перакрыла лічбы 72-гадовай даўніны. Пры гэтым ацяпляльны сэзон таксама паставіў рэкорд