Лякальны патоп у Менску. Залева абрынулася на Фрунзенскі раён

Люцынская вуліца «плыве» пасьля кожнай буйной залевы

Праз моцны додждж на захадзе Менску былі падтопленыя сем участкаў дарог, пераважна ў Фрунзенскім раёне, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

На рынку ў Ждановічах вада паднялася вышэй каленяў

Праз гэта спыняўся рух на 11 тралейбусных і 12 аўтобусных маршрутах.

Ратавальнікі расчышчалі вадасьцёкі на рынку ў Ждановічах, адпампоўвалі ваду на Люцынскай вуліцы і прыватных падворках у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах.

На скрыжаваньні Гарэцкага і Лабанка

На 9 траўня таксама прагназуюць парывы ветру да 20 м/с і моцныя дажджы, у тым ліку ў сталіцы. Сыноптыкі выдалі аранжавае штармавое папярэджаньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На Чарнігаўшчыне непадалёк ад беларускай мяжы — лясны пажар, які не даюць тушыць расейскія дроны