Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Чарнігаўшчыне непадалёк ад беларускай мяжы — лясны пажар, які не даюць тушыць расейскія дроны

Пажар на памежжы Чарнігаўскай вобласьці, 7 траўня 2026 году
Пажар на памежжы Чарнігаўскай вобласьці, 7 траўня 2026 году

Лясны пажар на Чарнігаўшчыне, выкліканы расейскімі дронамі з запальнай сумесьсю, ахапіў ужо больш за чатыры тысячы гектараў.

Магчымая эвакуацыя людзей, паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус.

«Пачасьціліся выпадкі выкарыстаньня тэрарыстамі FPV-дронаў з запальнай сумесьсю. Больш за тое — агрэсар не дазваляе тушыць агонь — там увесь час вісяць іхныя дроны», — напісаў Чавус у Тэлеграме.

За содні плошча пажару павялічылася амаль удвая. Вецер гоніць яго ў бок расейскай тэрыторыі.

Але зусім побач месьціцца і Беларусь. Ад Елінскага лясьніцтва, зь якога паведамляюць пра пажар, да беларускай мяжы — каля 20-30 кілямэтраў.

Яшчэ адзін пажар пры беларускай мяжы гарыць непадалёк ад Чарнобылю. Прычым некаторыя ягоныя ўчасткі ня тушаць, бо яны замінаваныя.

У беларускім Міністэрстве лясной гаспадаркі папярэджвалі пра магчымасьць загараньня сумежнага лесу на беларускай тэрыторыі. Але потым заявілі, што дзякуючы дажджу такая пагроза зьнікла.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG