Магчымая эвакуацыя людзей, паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус.
«Пачасьціліся выпадкі выкарыстаньня тэрарыстамі FPV-дронаў з запальнай сумесьсю. Больш за тое — агрэсар не дазваляе тушыць агонь — там увесь час вісяць іхныя дроны», — напісаў Чавус у Тэлеграме.
За содні плошча пажару павялічылася амаль удвая. Вецер гоніць яго ў бок расейскай тэрыторыі.
Але зусім побач месьціцца і Беларусь. Ад Елінскага лясьніцтва, зь якога паведамляюць пра пажар, да беларускай мяжы — каля 20-30 кілямэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лясны пажар ахапіў 1100 гектараў украінскай часткі Чарнобыльскай зоны побач зь БеларусьсюЯшчэ адзін пажар пры беларускай мяжы гарыць непадалёк ад Чарнобылю. Прычым некаторыя ягоныя ўчасткі ня тушаць, бо яны замінаваныя.
У беларускім Міністэрстве лясной гаспадаркі папярэджвалі пра магчымасьць загараньня сумежнага лесу на беларускай тэрыторыі. Але потым заявілі, што дзякуючы дажджу такая пагроза зьнікла.