З 8 траўня ў Беларусі падаражэюць квіткі на цягнікі і электрычкі

Ілюстрацыйнае фота

Пасьля сёньняшняга апублікаваньня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, якая ўводзіць новыя, павышаныя, тарыфы на праезд чыгункай.

  • Гарадзкія і рэгіянальныя лініі эканом-клясы падаражэюць прыкладна на 27%.
  • Рэгіянальныя лініі бізнэс-клясы — на 16%.
  • Міжрэгіянальныя лініі бізнэс-клясы — на 12%.
  • Міжрэгіянальныя лініі эканом-клясы — на 5%.
  • Правоз багажу — на 5%.

Папярэдні раз чыгуначныя тарыфы для пасажыраў павышалі летась у ліпені. Тады яны вырасьлі на 5—15%.

Інфляцыя ў Беларусі за мінулы год склала склала 6,8%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Белстат паведаміў, што найбольш падаражэла ў 2026 годзе