Пасьля сёньняшняга апублікаваньня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, якая ўводзіць новыя, павышаныя, тарыфы на праезд чыгункай.
- Гарадзкія і рэгіянальныя лініі эканом-клясы падаражэюць прыкладна на 27%.
- Рэгіянальныя лініі бізнэс-клясы — на 16%.
- Міжрэгіянальныя лініі бізнэс-клясы — на 12%.
- Міжрэгіянальныя лініі эканом-клясы — на 5%.
- Правоз багажу — на 5%.
Папярэдні раз чыгуначныя тарыфы для пасажыраў павышалі летась у ліпені. Тады яны вырасьлі на 5—15%.
Інфляцыя ў Беларусі за мінулы год склала склала 6,8%.
Форум