У анэксаваным Крыме скасавалі парад на 9 траўня

Выбух пасьля ўкраінскага ўдару па занятым расейцамі Крыме

Акупацыйныя ўлады баяцца ўкраінскіх атак на паўвостраў.

Расейскія ўлады анэксаванага Крыму скасавалі парад 9 траўня зь «меркаваньняў бясьпекі». Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў заявіў, што на паўвостраве скасоўваюць ня толькі сам парад, але й акцыю «Несьмяротны полк».

«Гэтае рашэньне органаў улады прадыктаванае меркаваньнямі бясьпекі», — напісаў Аксёнаў.

Скасаваньне параду ў Крыме ўжо ня першае напярэдадні 9 траўня на тэрыторыях, падкантрольных сёньня Маскве. Раней пра скасаваньне ўрачыстых сьвяткаваньняў і мясцовых парадаў абвясьцілі ў Ноўгарадзе, Варонежы, Саратаўскай вобласьці і Чувашыі.

Акрамя таго, зьмены датычацца й Масквы. У расейскай сталіцы парад правядуць без удзелу вайсковай тэхнікі. Такое адбудзецца ўпершыню з 2007 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна заявіла пра рэжым цішыні ў ноч на 6 траўня і паабяцала дзейнічаць «люстэркава» ў выпадку новых расейскіх атак