Улады М’янмы кажуць, што перавялі зьняволеную экс-лідэрку краіны пад хатні арышт

Зьняволеная былая кіраўніца М'янмы, нобэлеўская ляўрэатка Аўн Сан Су Чы, архіўнае фота

Вайсковы ўрад Мʼянмы заявіў, што затрыманая былая лідэрка, 80-гадовая Аўн Сан Су Чы, была пераведзена пад хатні арышт, а яе тэрмін зьняволеньня скарочаны да 18 гадоў.

Дзяржаўныя СМІ краіны паказалі фатаграфію ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі, якая сядзіць з двума мужчынамі ў форме. Яе сын кажа, што апублікаваная фатаграфія старая, і ён ня быў упэўнены, што яго маці ўсё яшчэ жывая.

Ляўрэаткаю Нобэлеўскай прэміі міру ў 1991 годзе палітык стала пад хатнім арыштам. На волю яна выйшла толькі ў 2010-м, празь пяць гадоў выйграла выбары, затым яшчэ адны, але на пачатку 2021 году яе з паплечнікамі адхіліла ад улады вайсковая хунта, дзеяньні якой прывялі да баёў у многіх гарадах і тысяч палітычных зьняволеных. Аўн Сан Су Чы зноў апынулася за кратамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Індэксе свабоды прэсы Беларусь заняла 165-е месца паміж Емэнам і М’янмай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У М’янме палітвязьням замянілі сьмяротныя кары на пажыцьцёвае зьняволеньне