Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск абвясьціў пра супрацу з Украінай у стварэньні сучаснай армады бесьпілётнікаў для патрэбаў польскай бясьпекі, цытуе кіраўніка польскага ўраду Interia.
Пра гэта Туск заявіў у час канфэрэнцыі, прысьвечанай пытаньням бясьпекі і будучага аднаўленьня Ўкраіны. Мерапрыемства стала часткай падрыхтоўкі да міжнароднага форуму наконт гэтага пытаньня, які пройдзе ў чэрвені ў Гданьску.
Туск асабліва падкрэсьліў унікальны досьвед украінскага боку ў выкарыстаньні бесьпілётных тэхналёгій.
«Я ганаруся тым, што сёньня магу разам з вамі адкрыць новую старонку ў разьвіцьці польскай бясьпекі, і ганаруся тым, што нашым партнэрам у гэтым праекце стала краіна, якая мае найбольшы досьвед у тым, што сёньня вырашае лёс у паветры», — заявіў прэм’ер.
Паводле яго слоў, польскі бок разлічвае на канкрэтныя тэхнічныя разьвязаньні і веду ўкраінскіх адмыслоўцаў у сфэры дронаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польскія ўлады падпісалі кантракт на сыстэму абароны ад бесьпілётнікаўКіраўнік польскага ўраду адзначыў, што праект будзе ўзаемавыгадным для абедзьвюх краін.
«Зь вялікім задавальненьнем магу сёньня абвясьціць, што польскі плян стварэньня армады дронаў будзе падтрыманы тэхнічнымі ідэямі і кампэтэнцыямі нашых украінскіх сяброў», — дадаў Туск.
Прэм’ер-міністар Туск заявіў, што польская армада бесьпілётнікаў прызначана для падтрымкі як краіны, так і яе хаўрусьнікаў.