Памёр мовазнаўца, папулярызатар ведаў пра беларускую мову Ўладзімер Куліковіч

Мовазнаўца Ўладзімер Куліковіч. Менск, 2007

Памёр беларускі мовазнаўца, кандыдат філялягічных навук Уладзімер Куліковіч.

Пра яго сьмерць паведаміла рэдакцыя часопісу «Роднае слова», дзе вядомы філёляг працаваў у свой час галоўным рэдактарам.

Уладзімер Куліковіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў Ашмянскім раёне, скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт, потым асьпірантуру. Выкладаў у Ліцэі БДУ, быў дацэнтам катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ, рэдактарам часопісу «Роднае слова». Апошнія гады жыцьця — дацэнт, загадчык катэдры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналёгій БДТУ.

Уладзімер Куліковіч — аўтар манаграфіі пра Ўладзімера Дубоўку як мовазнаўцу «Тэарэтычныя і практычныя праблемы беларускай мовы ў працах У. Дубоўкі», удзельнік белсатаўскай праграмы «Моўнік», вёў папулярныя цыклі пра беларускія словы ў СМІ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памёр стваральнік Сьляпянскай воднай сыстэмы Барыс Юрцін