Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Веры Рыч — легендарнай перакладчыцы беларускай літаратуры

Вера Рыч, архіўнае фота

Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 красавіка 1936 году ў Лёндане нарадзілася Вера Рыч. За сваё жыцьцё яна пераклала на ангельскую мову паэзію Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.

Вера Рыч стварыла першую і, падобна, найлепшую анталёгію беларускай паэзіі ў ангельскім перакладзе «Like Water, Like Fire». Але выдадзеная на сродкі ЮНЭСКА ў 1971 годзе кніга далёка не адразу трапіла ў Беларусь — яна была забароненая камуністычнымі ўладамі, бо на вокладцы быў герб «Пагоня».

Вера Рыч брала ўдзел у стварэньні кнігі «Верш на свабоду» (PDF) зь «Бібліятэкі Свабоды». Яна стварыла яе ангельскі пераклад.

Таксама ў гэты дзень

1794 — створана Найвышэйшая Лiтоўская Рада, часовы ўрад ВКЛ, дзейнічала ў Вільні да 11 чэрвеня 1794.

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закуп кніг.

1863 — паўстанцкі атрад Людвіка Зьвяждоўскага вызваліў Горкі ад расейскага войска.

1915 — асманскія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915–1923 гадоў.

Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году

1959 — адкрыты Лідзкі краязнаўчы музэй.

1981 — адбылася прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара.

1990 — закон «Аб мовах народаў СССР» вызначыў расейскую афіцыйнай мовай СССР.

1996 — у Менску КГБ праводзіць ператрус у рэдакцыі газэты «Наша Ніва» ў зьвязку са справай Славаміра Адамовіча, арыштаванага супрацоўніка газэты.

1997 — выходзіць першы нумар «Газэты Слонімскай», якая спыніла свой выхад у 1939 годзе.

1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1772Ян Цывінскі, каталіцкі дзяяч і філянтроп.

1889Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1944Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч. Кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Адзін з тых палітыкаў, хто пасьлядоўна выступаў за незалежнасьць Беларусі, а з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ладзіў шматтысячныя маршы пратэсту. З 1996 году ў эміграцыі.

1977Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

1982Марыя Калесьнікава, былая палітзьняволеная . У час выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Калесьнікава была адной з кіраўнікоў штабу Віктара Бабарыкі. У верасьні 2020-га сілавікі спрабавалі выдварыць яе з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт. У выніку Марыю абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзілі на 11 гадоў калёніі, а таксама ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў». 13 сьнежня 2026 году Марыю Калесьнікаву памілавалі і выслалі з краіны разам з групай іншых палітвязьняў.

Марыя Калесьнікава, 22 жніўня 2020 году

У памяці

1347 — у Вільні за пераход у хрысьціянства павесілі Івана Няжылу, аднаго з трох віленскіх пакутнікаў.

1957Аркадзь Моркаўка, паэт.

Мільёны год таму назад я жыў...
Яшчэ зямля, ад сонца адарваўшыся,
У згоду лёсу астывала,
Як сьлед на попеле мой вырысы лажыў,
І зорка ў сэрцы начавала...

2009Флярыян Няўважны, польскі славіст, спэцыяліст у беларускай літаратуры.

2012Алесь Наўроцкі, лекар, празаік і паэт.

Лета, зматвай свае вудачкі!
Дрэвы выплаўляюць руду.
Вецер сьвістаў спачатку ў дудачку,
потым у дудку, а ўжо затым у дуду.

Адзьвінелі промняў сонечныя прыіскі,
адзьвінеў дажджоў серабрысты апад,
адзьвінелі лісты і ляжаць залацістым прыскам, —
што прайшло, ня вернеш назад.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

20 нечаканых фактаў пра Алеся Наўроцкага

2014Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.

паэзія не заўжды
прымае форму
верша