Хроніка перасьледу 23 красавіка: 68‑гадовага пэнсіянэра будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Менскі гарадзкі суд

Улады Беларусі працягваюць перасьлед грамадзян за палітычную пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.

68‑гадовага пэнсіянэра будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Сьледчы камітэт Беларусі сьцьвярджае, што 68-гадовы жыхар Валожынскага раёну нібыта быў завэрбаваны ўкраінскай ваеннай выведкай і зьбіраў інфармацыю аб мясцовых супрацоўніках міліцыі: асабістыя дадзеныя і нумары тэлефонаў.

Акрамя шпіянажу, пэнсіянэру інкрымінуюць распальваньне нацыянальнай варожасьці (ч. 1 арт. 130 КК) праз антырасейскія камэнтары, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 21 красавіка: былога ратавальніка з Маладэчна асудзілі па палітычнай справе