Хроніка перасьледу 21 красавіка: былога ратавальніка з Маладэчна асудзілі па палітычнай справе

Менскі абласны суд. Архіўнае фота
Менскі абласны суд. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Былога ратавальніка з Маладэчна асудзілі па палітычнай справе

Жыхара Маладэчна Аляксандра Карнацкага арыштавалі напрыканцы ліпеня 2025 года, яго асудзілі ў Менскім абласным судзе ў 2026 годзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Аляксандру прысудзілі «хімію» з накіраваньнем ці калёнію, піша «Наша Ніва».

Аляксандру Карнацкаму 44 гады. Ён родам з Маладэчанскага раёна, апошні час жыў у вёсцы Асанава. Скончыў маладзечанскую школу № 12, а ў 2003‑м — Камандна-інжынэрны інстытут МНС.

Вядома, што пасьля вучобы Карнацкі працаваў інспэктарам Маладэчанскага раённага аддзела МНС. Апошнім часам працаваў у маладэчанскай кампаніі «Фэнстэр-ЛАКСС», якая займаецца вытворчасьцю вокнаў ПВХ і мэблі на замову.


​
XS
SM
MD
LG