На фоне сусьветнага паліўнага крызісу цэны на бэнзін у Беларусі падаражэлі мінімальна

Запраўка ў Менску

У сакавіку-красавіку 2026 года цэны на паліва ў Беларусі падвышаліся двойчы.

З 28 сакавіка аўтамабільнае паліва падаражэла на 4 капейкі, як паведаміла БелТА са спасылкай на Белнафтахім, «з улікам глябальнага росту каціровак на нафту і нафтапрадукты на сусьветным рынку». Бэнзін АІ-92 стаў каштаваць 2,54 рубля, АІ-95 — 2,64 рубля, дызэльнае паліва — 2,64 рубля.

З 4 красавіка паліва падаражэла яшчэ на 3 капейкі. АІ-92 стаў каштаваць 2,57 рубля, АІ-95 — 2,67 рублі, дызпаліва — 2,67 рублі. Агулам падаражаньне склала 7 капеек, ці 2,6%.

Для параўнаньня: у суседняй Літве паліва падаражэла ў сярэднім з 1,5 да 1,8 эўра за літар бэнзіну АІ-95, то бок на 20% у сярэднім.

Праз канфлікт на Блізкім Усходзе падаражэла нафта, а сьледам за ёй і паліва па ўсім сьвеце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«ПіК Свабоды». Беларусь і глябальны крызіс: што падаражэе і чаму?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Белнафтахім» абвясьціў, што паліва падаражэе