У Кіеве невядомы з аўтамату расстраляў некалькіх чалавек, ёсьць параненыя, у тым ліку дзіця

На месцы стральбы ў Кіеве, 18 красавіка 2026 году

Нацыянальная паліцыя Ўкраіны паведаміла, што ў Кіеве невядомы адкрыў стральбу па мінаках, паліцыянты пачалі спэцыяльную апэрацыю па яго затрыманьні.

«Папярэдне, адзін чалавек загінуў, ёсьць параненыя. Колькасьць пацярпелых удакладняецца», — адзначаецца ў паведамленьні.

Пазьней мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што сярод параненых — адно дзіця.

Паводле яго, стралок цяпер знаходзіцца ў памяшканьні супэрмаркету, там таксама гучаць стрэлы.

«У выніку стральбы ёсьць параненыя і некалькі загінулых», — удакладніў Віталь Клічко.

Сьведкі стральбы пішуць, што мужчына з аўтаматам бег па вуліцы і расстрэльваў усіх, хто быў у той момант на вуліцы.

Пазьней стала вядома, што ў выніку стральбы загінулі 6 чалавек і 10 атрымалі раненьні. Стралка, які быў 58-гадовым ураджэнцам Масквы, ліквідавалі пры спробе затрыманьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Страляніна ў ліцэі ў Турэччыне: каля 20 параненых