Паведамляецца, што агонь адкрыў былы вучань ліцэю. Пасьля прыбыцьця паліцыі ён скончыў жыцьцё самагубствам.
Нападніку было 18 гадоў. Стральба адбылася ў горадзе Сіверэк. Паводле паведамленьняў, былы вучань адкрыў агонь з даўгаствольнай зброі ва ўнутраным двары, пасьля чаго ўвайшоў у будынак і працягнуў страляць. Некаторыя вучні выскоквалі з вокнаў, спрабуючы выратавацца.
Паведамляецца аб не менш як 16 параненых, загінуўшых, акрамя самога стралка. Матывы нападу пакуль не вядомыя. У Турэччыне, як паведамляюць агенцтвы, падобныя напады вельмі рэдкія.
Форум