Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні знайшлі цела падлетка, які на мінулым тыдні зьнік па дарозе ў школу

Ягор Панкратаў, здымак міліцыі з камэры відэаназіраньня
Ягор Панкратаў, здымак міліцыі з камэры відэаназіраньня

Хлопца шукалі тры дні і знайшлі мёртвым.

У Горадні знайшлі цела 16-гадовага Ягора Панкратава, які тры дні лічыўся зьніклым. Гібель Ягора пацьвердзіла мясцовая міліцыя.

Падлетак зьнік 9 красавіка: каля 13:15 ён выйшаў з дому і па вуліцы Вялікая Альшанка накіраваўся ў школу, аднак на заняткі не прыйшоў. Сувязі зь ім не было — пры сабе ў яго быў мабільны тэлефон бязь SIM-карты.

Яшчэ ўвечары 11 красавіка міліцыя працягвала распаўсюджваць апісаньні для вышуку хлопца.

Цела падлетка знайшлі 12 красавіка ў лясным масіве. Ва УУС заявілі, што крымінальная прычына сьмерці не разглядаецца, і выказалі спачуваньні родным.

Абставіны гібелі ўдакладняюць, іншых падрабязнасьцяў службы пакуль не даюць.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG