Памёр знаны беларускі рэжысэр Вячаслаў Нікіфараў

На 84-м годзе жыцьця заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, рэжысэр Вячаслаў Нікіфараў, паведаміла Міністэрства культуры.

Фільмаграфія рэжысэра налічвае каля 30 фільмаў і тэлесэрыялаў, сярод якіх «Зімародак», «Бацькі і дзеці», «Дзяржаўная мяжа», «Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі» ды іншыя.

У 1981 годзе Вячаслаў Нікіфараў зьняў фільм «Фруза», у аснову якога лягло апавяданьне Васіля Быкава «На сьцежцы жыцьця».

Нікіфараваў экранізаваў творы Івана Шамякіна, Мікалая Матукоўскага, Аляксандра Пушкіна, Івана Тургенева і іншых пісьменьнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

25 фільмаў па творах Васіля Быкава. ВІДЭА