Прычына — рашэньне гэтай міжнароднай плацёжнай сыстэмы. Аб такім абмежаваньні з 21 красавіка таксама паведаміў «Альфа-Банк».
Пра гэта піша партал «Люстэрка».
Паводле «Белгазпрамбанку» з 21 красавіка будуць недаступныя ў тым ліку апэрацыі ў інтэрнэт-крамах, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі ЭЗ.
«Працаздольнасьць картак Mastercard „Белгазпрамбанка“ на тэрыторыі Беларусі, а таксама за яе межамі (за выключэньнем краін ЭЗ) захоўваецца бязь зьменаў», — паведаміў банк.
Аб падобных абмежаваньнях таксама паведаміў «Альфа-Банк», яны будуць дзейнічаць у краінах ЭЗ, а таксама ў Ісьляндыі, Ліхтэнштэйне і Нарвэгіі.
«З 21 красавіка па нашых картах Mastercard не атрымаецца зьняць наяўныя грошы ў банкаматах, расплаціцца ў крамах і онлайн, адправіць сродкі з карты на карту празь лякальныя сэрвісы», — паведамілі ў «Альфа-Банку».
«Люстэрка» нагадвае, што з 18 сакавіка ў «Белаграпрамбанку», «Альфа-Банку» і «Белгазпрамбанку» перасталі працаваць карты Visa у краінах Эўразьвязу, а таксама ў Ісьляндыі, Ліхтэнштэйне і Нарвэгіі.