Дзень у гісторыі
1921 — Пастановай прэзыдыюму ЦВК БССР заснаваны Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, пачаў працу 30 кастрычніка 1921 году.
1992 — ЭГУ атрымаў ліцэнзію і афіцыйны дазвол на адкрыцьцё.
У гэты дзень нарадзіліся
1814 — Яўстах Тышкевіч, археоляг, гісторык, краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак.
1827 — Якуб Гейштар, удзельнік паўстаньня 1863-64, мэмуарыст.
1838 — Уладзіслаў Дыбоўскі, заоляг, батанік, палеантоляг і фальклярыст, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.
1891 — Лявон Гмырак, празаік, эсэіст, літаратурны крытык.
1898 — Антук Крынiца, актор тэатра, адзін з заснавальнікаў і вядучы актор Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі, ахвяра сталінізму.
1903 — Платон Галавач, празаік, ахвяра сталінізму, расстраляны.
Платон Галавач з дачкой
1940 — Эдуард Ханок, кампазытар, народны артыст Беларусі.
1959 — Валеры Магучы, скульптар.
1976 — Уладзімер Пугач, музыка і сьпявак, лідэр гурта «J:морс». У 2021 годзе J:Морс трапіў у чорны сьпіс выканаўцаў, якім фактычна забаранілі выступаць у Беларусі. У 2022-м пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, якую разьвязала Расея пры падтрымцы Лукашэнкі, гурт зьехаў зь Беларусі і дае канцэрты за мяжой. Як музы́ка і актор Уладзімер Пугач выступае разам з купалаўцамі ў спэктаклі «Зэкамерон».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ад Лукашэнкі цяпер ня так шмат залежыць». Вялікая размова з Уладзімерам Пугачам з J:МорсУ памяці
1669 — Юры Глябовіч, дыплямат і вайсковы дзяяч ВКЛ, падпісаў Андрусаўскае замірэньне, за што ва ўзнагароду стаў віленскім ваяводам.
1850 — Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў («Літоўская гаспадыня»).
1981 —Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, вязень ГУЛАГу, з 1952 апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.
1987 — Якуб Ермаловіч, празаік, вязень ГУЛАГу.
1988 — Аляксей Мiтрафанаў, археоляг.