Амаль палова правераных ад пачатку года дзяржзакупак была з парушэньнямі

МАРГ

У 43 працэнтах правераных Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) выпадкаў працэдур дзяржзакупак для патрэб устаноў аховы здароўя, адукацыі, сельскай гаспадаркі пры будаўніцтве аб’ектаў выяўлены парушэньні.

У прэс-рэлізе, які цытуе Позірк, зазначаецца, што ўсяго маніторынг ахапіў 131 працэдуру.

Сярод асноўных парушэньняў — неправамернае ўстанаўленьне патрабаваньняў да ўдзельнікаў працэдур, умоў прымяненьня прэфэрэнцыйнай папраўкі.

Заказчыкам накіраваныя рэкамэндацыі па выпраўленьні парушэньняў і недахопаў, якія, паводле сьцьвярджэньня ведамства, ужо «выкананы ў поўным абʼёме».

МАРГ таксама прадухіліў правядзеньне працэдур дзяржзакупак з парушэньнем заканадаўства на суму каля 13,2 млн рублёў за названы пэрыяд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЭГУ: Тры чвэрці студэнтаў — зь Беларусі, рашэньне Вярхоўнага суду незаконнае і несправядлівае