Міжнародны валютны фонд пагоршыў прагноз разьвіцьця эканомікі Беларусі ў 2026 годзе

Лягатып Міжнароднага валютнага фонду. Ілюстрацыйнае фота

Міжнародны валютны фонд (IMF) панізіў прагноз прыросту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Беларусі ў 2026 годзе на 0,2 % да 1,2 %.

Як адзначаецца ў чарговым аглядзе разьвіцьця глябальнай эканомікі, які апублікаваў Міжнародны валютны фонду, інфляцыя складзе 6,4 % (раней прагназавалі 7,5 %).

Дэфіцыт рахунку бягучых апэрацыяў складзе, адпаведна прагнозам Фонду, 2,7 % да ВУП (раней на 2026 год прагназавалі 3,1 %), а ўзровень беспрацоўя — 2,9 %.

У 2027 годзе МВФ прагназуе павелічэньне ВУП на 1 %, інфляцыю на ўзроўні 6,2 %, дэфіцыт рахунку бягучых апэрацыяў — 3,4 % ад ВУП, беспрацоўе на ўзроўні 2,9 %.

Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацьвердзіў прырост ВУП у 2026 годзе на 2,8%, а ўзровень інфляцыі — ня больш за 7 %.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вайна з Іранам: МВФ чакае росту цэнаў і запаволеньня сусьветнай эканомікі