Пад Менскам два чалавекі загінулі ад падзеньня дэльтапляна

Маторны дэльтаплян разьбіўся каля вёскі Азярцо побач з сталіцай.

45-гадовы пілёт, відаць, ня даў рады кіраваньню, паведаміў Сьледчы камітэт.

Паводле відавочцаў, пасьля набору вышыні апарат пачаў падаць уніз. У выніку крушэньня пілёт і 26-гадовая пасажырка загінулі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Горадні знайшлі цела падлетка, які на мінулым тыдні зьнік па дарозе ў школу