Пры нападзе на прафэсійна-тэхнічны ліцэй на паўднёвым усходзе Турэччыны 14 красавіка былі параненыя каля 20 чалавек, галоўным чынам вучні ліцэя.
Паведамляецца, што агонь адкрыў былы вучань ліцэю. Пасьля прыбыцьця паліцыі ён скончыў жыцьцё самагубствам.
Нападніку было 18 гадоў. Стральба адбылася ў горадзе Сіверэк. Паводле паведамленьняў, былы вучань адкрыў агонь з даўгаствольнай зброі ва ўнутраным двары, пасьля чаго ўвайшоў у будынак і працягнуў страляць. Некаторыя вучні выскоквалі з вокнаў, спрабуючы выратавацца.
Паведамляецца аб не менш як 16 параненых, загінуўшых, акрамя самога стралка. Матывы нападу пакуль не вядомыя. У Турэччыне, як паведамляюць агенцтвы, падобныя напады вельмі рэдкія.