Украінскі бок вярнуў у Расею целы 41 расейскага вайскоўца.
Ва Ўкраіну 9 красавіка вярнулі астанкі тысячы загінулых, якія, паводле заяваў расейскага боку, належаць украінскім вайскоўцам, перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Іх ідэнтыфікуюць і перададуць сем’ям для годнага пахаваньня.
Украінскі бок вярнуў у Расею целы 41 расейскага вайскоўца.
Такія суадносіны могуць тлумачыцца тым, што расейскія вайскоўцы на многіх участках фронту наступаюць, і целы загінулых украінскіх салдатаў могуць застацца на тэрыторыях, занятых расейскімі вайскоўцамі, часьцей, чым наадварот.
Гэта ўжо трэці абмен астанкамі за гэты год. Летась такіх абменаў было 14.
Ва Ўкраіне больш за 90 тысяч чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак пры асаблівых абставінах.